Архив новостей © Детский сад №2 г.Каменец
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная
  • Архив новостей

06.01.2017

А у нас, а у нас, а у нас… КАЛЯДАЧКІ!

Навагоднія святы, здаецца, скончыліся. Але яшчэ адно мы абавязкова  сустракаем. Стала ўжо добрай традыцыяй сустракаць КАЛЯДКІ.

Чакаюць іх ўсе: і дарослыя, і дзеці. Лічылася, як сустрэнеш Каляды, такі і ўвесь год будзе. Таму і рыхтавалі багатую вячэру, якая называлася шчодрая куцця.

6-га студня супрацоўнікі нашай дашкольнай установы і дашкаляты пераўтварыліся, хто ў Мядзведзя з павадыром, хто ў Казу, хто ў Цыгана з Цыганкаю, хто ў Чорта, хто ў калядоўшчыкаў. І вось такая вясёлая кампанія завітала ў госці да Гаспадара з Гаспадыняю.

Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, шчадроўкі: “Добры вечар, шчодры вечар”, Калядкі”, “Добры дзень, паненачка”, вадзілі з сабою Мядзведзя, каб у сям’і ўсе былі здаровыя і багатыя. Сярод калядоўшчыкаў быў і Зорканоша, які нес Зорку – сімвал дабра і свята.

Адным з сімвалаў свята з’яўляецца Каза. На Каляды вадзілі Казу, каб у полі быў добры ўраджай.

                             Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць.
                             Дзе каза не бывае, там жыта вылягае.

                             Дзе каза ражком, там жыта – стажком.

Пакуль спяваліся абрадавыя песні, Каза бегала па “хаце” Гаспадара і Гаспадыні, бадзялася, весялілася, і раптам падае. “Ой, ой, - галосяць калядоўшчыкі, - Што ж вы зрабілі з Казой… Ой, сурочылі!” Зняць сурок можна толькі адным спосабам: шчодра адарыць Казу: павесіць на яе рогі каўбасу, пакласці на спіну сала, каб Каза ўстала, ды і прысмакі не забыць. Вось тады Каза паправіцца, паднімецца, а ў гасцінным доме на ўвесь год паселіцца дабрабыт.

А хіба ж можна ўсядзець на месцы, калі гучыць заліхвацкая беларуская полька! На свяце весела было ўсім: спявалі, вадзілі карагоды, танцавалі, гулялі ў гульні. На прыканцы свята Гаспадыня пачаставала ўсіх прысмакамі.

Так праз народныя святы мы знаёмім дзяцей з нашай спадчынай, з абрадамі і песнямі, выхоўваем любоў да роднай зямлі, да спадчыны.