Архіў навін © Дзіцячы сад №2 г.Камянец
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная
  • Архіў навін

12.10.18

Дзень маці ў дзіцячым садзе

З 8 па 12 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад № 2 г. Камянца" праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці.

Стала добрай традыцыяй віншаваць любімых матуль не толькі на 8-е сакавіка, але і на Дзень маці. І гэта выдатна!

Обойди весь мир вокруг,
Только знай заранее:
Не найдешь теплее рук
И нежнее маминых.

Не найдешь на свете глаз
Ласковей и строже.
Мама каждому из нас
Всех людей дороже. 

Святочны канцэрт для любімых матуль падрыхтавалі выхаванцы старэйшых і сярэдніх груп (музычны кіраўнік Няхай I.А.).

У групах арганізаваны выставы вырабаў "Для мілай матулі", выкананых дашкалятамі разам са сваімі мамамі. Усе работы вельмі цікавыя, арыгінальныя і кожная з іх працяты пяшчотай і любоўю да мамы.

Пад кіраўніцтвам педагогаў дзеці рыхтуюць падарункі і сувеніры для сваіх мілых мам.

У гэтым навучальным годзе нашу ўстанову дашкольнай адукацыі наведваюць 43 дзіцяці з 31 шматдзетнай сям'і (летась 32 дзіцяці з 26 шматдзетных сем'яў). Гэта самая вялікая колькасць за апошнія 10 гадоў. І лічба гэтая з кожным годам расце, што не можа не радаваць. Сярод шматдзетных сем'яў ёсць і рэкардсмены: сям'я Сцяпновых выхоўвае шасцярых дзяцей, сям'я Вакула і сям'я Злотнік пецярых дзяцей, па чацвёра дзяцей у сем'яў Гнідо і Філіманюк. Старэйшую групу нашай дашкольнай установы наведваюць 3 дзіцяці са шматдзетных сем'яў, рознаўзроставую і першую малодшую групу - па 7 дзяцей, 2-ую малодшую групу - 8 дзяцей і самая вялікая колькасць - па 9 дзяцей са шматдзетных сем'яў у сярэдняй і ў спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы. Педагогі, якія працуюць у спецыяльнай групе для дзяцей з ЦПМ таксама ўсе шматдзетныя мамы (выхавальнікі Хоміч А.Ф., Шлетгауэр I.В., настаўнік-дэфектолаг Мачульская Н.А., памочнік выхавальніка Бандарук Т.М. (у кожнай з іх па трое дзяцей).

У гэтым навучальным годзе ў нас з'явіліся дзве пары блізнят: у першай малодшай групе Гнідо Ксенія і Гнідо Максім і ў другой малодшай - Вакула Леў і Вакула Міхаіл.

Нядаўна мы правялі маніторынг імёнаў нашых выхаванцаў і высветлілі, што рэйтынг самых папулярных імёнаў хлопчыкаў адкрывае імя Максім (іх у нас сямёра), за ім ідуць Арсень, Арцём, Мацвей і Міхаіл.

Самымі рэдкімі імёнамі хлопчыкаў у гэтым навучальным годзе сталі Багдан, Васіль, Уладзіслаў, Давід, Дамір, Ілля, Канстанцін, Леў, Марк, Міраслаў, Павел, Пётр, Савелій, Сямён, Цімафей, Філіп.

Самыя папулярныя імёны дзяўчынак - Дар'я, Анастасія, Лізавета, Кацярына, Кіра, Ксенія, Маргарыта, Паліна. Самыя рэдкія - Агата, Аліса, Арына, Васіліса, Віталіна, Майя, Нэлі, Таісія, Фаіна, Ульяна, Эмілія.

Калектыў нашай установы дашкольнай адукацыі амаль увесь складаецца з жанчын: у васьмі з іх па трое дзяцей і ў трынаццаці - па двое. Нягледзячы на тое, што ў нашых супрацоўнікаў вялікія сем'і, любові, пяшчоты і цярпення ў іх хапае не толькі на сваіх дзяцей, але і на ўсіх сваіх выхаванцаў.

У гэтым годзе наша калега (Курысь В.А.) стала мамай у другі раз, а яшчэ адна калега Парафенюк К.А. рыхтуецца стаць мамай у трэці раз.

Немагчыма паспрачацца з тым, што гэтае свята – свята вечнасці. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека мама - самы галоўны чалавек у жыцці.      

На свеце добрых слоў жыве нямала,
Але ўсiх дабрэй і пяшчотней адно-
З двух складоў простае слова «ма-ма»,
I няма слова, радней, чым яно!                    

СА СВЯТАМ ВАС, МІЛЫЯ МАМЫ!