Апякунскі савет © Дзіцячы сад №2 г.Камянец
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная
  • Апякунскі савет

Апякунскі савет з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і ствараецца з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні яго дзейнасці і развіцця. Апякунскі савет арганізуе сваю работу ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб апякунскім савеце, іншымі актамі заканадаўства, Статутам дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад №2 г. Камянец».

Апякунскі савет узаемадзейнічае з кіраўніком установы адукацыі і іншымі органамі самакіравання дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад №2 г. Камянец» па пытаннях функцыянавання і развіцця ўстановы адукацыі. Прадстаўнік апякунскага савета можа ўдзельнічаць у рабоце іншых органаў самакіравання.

Рашэнні апякунскага савета носяць кансультатыўны і рэкамендацыйны характар.

Выкананне членамі апякунскага савета сваіх функцый ажыццяўляецца выключна на бязвыплатнай аснове.

Задачы дзейнасці апякунскага савета:

  • садзейнічанне установе адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі;
  • распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі;
  • садзейнічае ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;
  • вызначэнне напрамкаў, форм, памераў і парадку выкарыстання сродкаў апякунскага савета, у тым ліку на:

- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
- удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў;
- правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемства;
- іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам;

  • садзейнічанне ва ўсталяванні і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;
  • мэтавае выкарыстанне сродкаў папячыцельскага савета.   

Апякунскі савет дзейнічае на аснове прынцыпаў:

  • добраахвотнага членства;
  • раўнапраўя членаў апякунскага савета;
  • калегіяльнага кіраўніцтва;
  • галоснасці прымаемых рашэнняў.

Фінансавыя сродкі і маёмасць, якiя знаходзяцца ў распараджэнні і карыстанні апякунскага савета фарміруюцца за кошт:

  • рэгулярных і адначасовых, у тым ліку мэтавых, добраахвотных узносаў беларускіх і замежных грамадзян і юрыдычных асоб (прадпрыемстваў, арганізацый, іх падраздзяленняў, а таксама іншых грамадскіх арганізацый);
  • ахвяраванняў, дарэнняў, завяшчанняў грашовых сродкаў і маёмасці фізічнымі і (або) юрыдычнымі асобамі;
  • іншых паступленняў, не забароненых заканадаўствам. 

Членамі апякунскага савета могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне, якія дасягнулі васемнаццацігадовага ўзросту, а таксама юрыдычныя асобы - прадпрыемствы, арганізацыі, установы, грамадскія і дабрачынныя арганізацыі, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, якія прымаюць і выконваюць патрабаванні Палажэння аб апякунскім савеце.

Член апякунскага савета мае права:

  • вылучаць, абіраць і быць абраным у кіруючыя органы апякунскага савета;
  • абмяркоўваць, уносіць прапановы, адстойваць свой пункт гледжання на сходах, пасяджэннях апякунскага савета;
  • удзельнічаць у распрацоўцы і рэалізацыі прапаноў па развіццю і ўдасканаленню вучэбна-выхаваўчага працэсу, вучэбна-матэрыяльнай базы, ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца апякунскім саветам;
  • атрымліваць інфармацыю, наяўную ў распараджэнні апякунскага савета, ажыццяўляць кантроль ва ўстаноўленым парадку.

Член апякунскага савета абавязаны:

  • прызнаваць і выконваць патрабаванні Палажэння аб апякунскім савеце;
  • прымаць пасільны ўдзел у дзейнасці апякунскага савета;
  • своечасова выплачваць членскія ўзносы;
  • выконваць рашэнні апякунскага савета, загады і распараджэнні ўстановы дашкольнай адукацыі;
  • паважаць правы работнікаў установы дашкольнай адукацыі і выхаванцаў.

Апякунскі савет, яго члены не маюць права непасрэдна ўмешвацца ў службовую дзейнасць персаналу ўстановы дашкольнай адукацыі.  

 

Палажэнне аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі

План работы попечительского совета на 2024 год

больш падрабязна.../згарнуць

РЭКВІЗІТЫ ДЛЯ ДАБРАЧЫННАЙ ДАПАМОГI

больш падрабязна.../згарнуць

Отчет попечительского совета о поступлении и расходовании благотворительных средств за 2023 год

больш падрабязна.../згарнуць

Отчет о работе попечительского совета за 2023 год

больш падрабязна.../згарнуць