Прафсаюз © Дзіцячы сад №2 г.Камянец
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная
  • Прафсаюз

 

Першасная прафсаюзная арганізацыя
Дзяржаўнай установы адукацыі
"Дзіцячы сад № 2 г. Камянец"

 

Мачульская Наталля Анатольеўна – старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

Першасная прафсаюзная арганізацыя ствараецца з супрацоўнiкаў адной арганізацыі сістэмы адукацыі і навукі пры наяўнасці не менш трох членаў прафсаюза (Статут).

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы сад №2 г. Камянец» налічвае 34 члены прафсаюза. Ахоп прафсаюзным членствам – 100%.

Праца першаснай прафсаюзнай арганізацыі накіравана на абарону сацыяльна-эканамічных і працоўных правоў і інтарэсаў, на прывядзенне ўмоў працы і быту работнікаў у адпаведнасць з патрабаваннямі часу.

 Першасная прафсаюзная арганізацыя:

  • ажыццяўляе працу па павышэнню эфектыўнасці грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы і ахове працы;
  • забеспячэнні ліквідацыі выяўленых парушэнняў;
  • прымае дзейсныя меры па ўзмацненні матывацыі і росту ахопу прафчленствам;
  • ўдасканальвае арганізацыйна-статутную працу па ажыццяўленню ахоўных функцый і ўмацаванню арганізацыйнага адзінства прафсаюза, павышэнню ўзроўню ўнутрыпрафсаюзнай дысцыпліны;
  • павышае ролю Пагадненняў, калектыўнага дагавора, у пытаннях сацыяльна-прававой абароны работнікаў.

 Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • абарона працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў работнікаў дашкольнай установы;
  • развіццё сацыяльнага партнёрства. Пагадненне - калектыўны дагавор;
  • кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне працоўных адносін і аховы працы;
  • работа з маладымі спецыялістамі;
  • работа з ветэранамі педагагічнай працы;
  • арганізацыя прафсаюзнай вучобы;
  • інфармацыйная дзейнасць;
  • арганізацыя і правядзенне конкурсаў;
  • арганізацыя вольнага часу супрацоўнікаў;
  • арганізацыя спартыўных спаборніцтваў і мерапрыемстваў па аздараўленні супрацоўнікаў;
  • забеспячэнне супрацоўнікаў санаторна-курортным лячэннем.

 

Чаму ў Прафсаюзе быць выгадна?

Перш за ўсё, уступаючы ў прафсаюз, працаўнікі хочуць абараніць свае працоўныя правы, змагацца за захаванне працоўнага заканадаўства, супраць незаконных звальненняў, пагаршэння ўмоў працы.

✔   Ёсць прафсаюзная арганізацыя – ёсць орган, які выступае ад імя работнікаў.

✔   Ёсць прафсаюзная арганізацыя – ёсць калектыўны дагавор, ёсць магчымасць кантраляваць выкананне правоў і гарантый работнікаў.

✔  Ёсць прафсаюзная арганізацыя – ёсць магчымасць абароны сацыяльных гарантый у рэалізацыі права на працу.

✔  Ёсць прафсаюзная арганізацыя – ёсць магчымасць атрымаць дапамогу і падтрымку калег.

✔  Ёсць прафсаюзная арганізацыя – ёсць магчымасць атрымліваць бясплатную юрыдычную дапамогу, звяртацца з скаргамі і заявамі па ўсіх пытаннях, што тычацца абароны правоў работнікаў.

Прафсаюз сёння - адзіная грамадская арганізацыя, якая мае заканадаўчыя правы на справе ўяўляць інтарэсы і абараняць правы працаўнікоў.

Заставайцеся з намі!

 

Тэматыка раздзелаў прафсаюзнага кутка:


  Правілы ўнутранага працоўнага распарадку

 


  Віншавальная паштоўка 

Правы і абавязкі членаў прафсаюза

больш падрабязна.../згарнуць

Устав Белорусского профессионального союза работников образования и науки

больш падрабязна.../згарнуць

Наш прафкам

больш падрабязна.../згарнуць

Вышэйстаячыя прафсаюзныя арганізацыі

больш падрабязна.../згарнуць

План работы прафсаюзнага камітэта Дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад №2 г. Камянец»

больш падрабязна.../згарнуць

Построим республиканский центр патриотического воспитания молодежи в Брестской крепости вместе!

больш падрабязна.../згарнуць