Архіў навін © Дзіцячы сад №2 г.Камянец
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная
  • Архіў навін

05.10.18

ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА

5 кастрычнiка ў гарадскім доме культуры прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню настаўніка.

У фае ГДК педагагічнымі калектывамі Камянеччыны была аформлена выстава кветкавых кампазіцый "Кветкі як прызнанне" і фотазоны "З Днём настаўніка". Наша ўстанова прадставіла сваю кветкавую кампазіцыю і фотазону з нацыянальным каларытам "Беларуская хатка запрашае".

З прывітальнай прамовай перад педагогамі раёна выступілі старшыня Камянецкага райвыканкама Зайчук В.М., старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сергіевіч М.І. У сваёй прамове Зайчук В.М. адзначыў поспехі педагогаў раёна і ўзнагародзіў Ганаровымі граматамі Камянецкага райвыканкама.

Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сергіевіч М.І. узнагародзіў ганаровымі граматамі лепшых старшынь пярвічных арганізацый устаноў адукацыі.

Начальнік аддзела па адукацыі Камянецкага райвыканкама Грыцук В.М. павіншаваў педагогаў са святам.

Далей праходзіла ўзнагароджанне работнікаў сістэмы адукацыі раёна.

Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Камянецкага выканаўчага камітэта ўзнагароджана наша калега выхавальнік дашкольнай адукацыі Гумбатава Святлана Сяргееўна.

Мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, завяршылася святочным канцэртам.