Архіў навін © Дзіцячы сад №2 г.Камянец
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная
  • Архіў навін

24.09.18

Далучэнне да беларускай нацыянальнай культуры

У рамках рэалізацыі гадавой задачы на 2018-2019 навучальны год і мерапрыемстваў, прымеркаваных Году Малой Радзімы ў дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі "Яслі-сад №2 г. Камянца" ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.

Ва ўсіх узроставых групах створана прадметна-прасторавае асяроддзе для вывучэння дзяржаўнай сімволікі, беларускі куток культурнай спадчыны беларускага народа, (ілюстрацыі прадметаў побыту, прылад працы, касцюма), у кніжным кутку можна пазнаёміцца з творамі беларускіх аўтараў, з беларускімі народнымі казкамі, вершамі; у метадычным кабінеце карціны беларускіх мастакоў, партрэты беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, сабрана картатэка беларускіх народных гульняў.

З мэтай забеспячэння спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў выхаванцаў, далучэння іх да беларускай нацыянальнай культуры, ствараецца камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне дзвюх моў (рускай і беларускай) у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, Правядзенне спецыяльна арганізаваных заняткаў у адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Педагогі на працягу дня практыкуюць зносіны з выхаванцамі на беларускай мове: ранішняе прывітанне, пажаданне смачна есці, падзяку, развітанне. Пры арганізацыі рухомых гульняў выкарыстоўваюцца лічылкі на беларускай мове, на прагулцы праводзяцца беларускія народныя рухомыя гульні. Падчас заняткаў выкарыстоўваюцца пальчыкавая гімнастыка і фізкультхвілінкі на беларускай мове.

Традыцыйнымі ў нашай установе дашкольнай адукацыі сталі правядзенне народных святаў «Каляды», «Масленіца», «Гуканне вясны», «Вялiкдзень», «Купалле», на якіх дзеці знаёмяцца з традыцыямі і культурай беларускага народа і прыгажосцю роднага слова (спяваюць народныя абрадавыя песні, чытаюць вершы на роднай мове, гуляюць у народныя гульні).

У гэтым навучальным годзе ва ўстанове дашкольнай адукацыі плануецца стварэнне міні-музею "Беларуская хатка".

У сярэдняй і старэйшай групах (з выхаванцамі ад 4 да 5 гадоў, ад 5 да 6 гадоў) праводзяцца заняткі па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін адукацыйнай вобласці "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін".

У нашай установе дашкольнай адукацыі праводзяцца таксама "Нядзеля беларускай мовы", "Дзень адчыненых дзьвярэй", вясенняе спартыўнае свята "Кірмаш народных гульняў".

Афіцыйны вэб-сайт дзяржаўнай ўстановы дашкольнай адукацыі "Яслі-сад №2 г.Камянца" вядзецца на двух мовах: рускай і беларускай. У бацькоўскіх кутках прадстаўлена інфармацыя для бацькоў і кансультацыі для бацькоў таксама на рускай і беларускай мовах. На бацькоўскіх сходах у парадку дня прысутнічае пытанне аб выхаванні ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці на беларускай мове.