Архіў навін © Дзіцячы сад №2 г.Камянец
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная
  • Архіў навін

23.05.18

Асцярожна - кляшчы!

Па выніках маніторынгу ў лясных масівах Камянецкага раёна ў красавіку 2018 года колькасць кляшчоў павялічылася ў 2,6 разы ў параўнанні з красавіком 2017 года. Найбольшая колькасць кляшчоў па Рэспубліцы Беларусь адзначаецца ў паўднёвых рэгіёнах краіны - Брэсцкай і Гомельскай абласцях (65,0 і 42,6 ас. на флага/кіламетр, адпаведна), найменшая ў Мінску (0,75 ас. на флага/кіламетр). У Камянецкім раёне найменшая колькасць кляшчоў 2 асобніка, найбольшая да 25 асобнікаў на флага/кіламетр.

Па дадзеных арганізацый аховы здароўя па стане на 1 мая 2018 года за медыцынскай дапамогай з нагоды прысмоктвання кляшчоў звярнуліся 1864 чалавека (у тым ліку 665 дзяцей да 17 гадоў), што на 28% больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года. Найбольшая колькасць пацярпелых адзначаецца ў Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і ў г. Мінску (338, 336 і 322 выпадкаў адпаведна), найменшая колькасць - у Віцебскай вобласці (159).

Напад кляшчоў адбываецца ў лесе, у сельскай мясцовасці, а гэтак жа на тэрыторыі гарадоў. Для папярэджання прысмоктвання кляшчоў пры наведванні лесапаркавых зон рэкамендуецца захаванне мер асабістай прафілактыкі - выкарыстанне репелентаў, ахоўнага адзення, правядзенне сама - і ўзаемааглядаў.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб супрацьклешчавых і дэзiнсекцыйных апрацоўках можна звяртацца па тэлефонах 2-29-04 (дезiнфекцыйны аддзел ДУ "Камянецкі райЦГiЭ") і 2-18-06 (аддзел эпідэміялогіі).

Больш падрабязную інфармацыю аб кляшчах і спосабах абароны ад іх укусаў можна прачытаць у раздзелах "Парады медыцынскага работніка" - "Асцярожна: кляшчы!" і "Карыснае" - "Культура здароўя",
а таксама ў навінe "Асцярожна - кляшчы" ад 23.04.2018 г.