Архив новостей © Детский сад №2 г.Каменец
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная
  • Архив новостей

23.02.2024

Тыдзень беларускай мовы

З любові да роднай хаты, з вывучэння гісторыі народа пачынаецца любоў да роднага краю, да Радзімы. З дзяцінства прывіваецца патрыятызм чалавеку, а перш за ўсё ў сям'і і ў дзіцячым садку, таму што там пачынаецца фармавацца светапогляд грамадзяніна. Без ведання роднай мовы, гісторыі, культуры, традыцый няма і патрыёта сваёй Радзімы.

У нашым дзіцячым садку з 19 па 23 лютага праходзіў "Тыдзень беларускай мовы".

Кожны дзень тыдня быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі і меў сваю тэматычную назву: "Мой родны кут, як ты мне мілы", "Вясёлыя гульні па-беларуску", "21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы", "Дзень беларускай лялькі і цацкі", "Па старонках беларускіх казак".

Першы дзень тыдня пачаўся з прывітання выхаванцаў, бацькоў і выхавацеля на беларускай мове, было прыемна назіраць, як з самай раніцы і на працягу ўсяго тыдня, чулася родная гаворка: добрай раніцы, дзякуй, калі ласка, выбачайце, рады вас бачыць, прыемнага апетыту.

Педагогi рассказалi дзецям аб асаблiвасцях, традыцыях роднага краю. Разглядалi фотаздымкi любiмага горада, чыталi казкi, гулялi у беларускiя гульнi. Дашкаляты пазнаёміліся з цудоўнымі беларускімі рушнікамі, даведаліся, якімі ўзорамі ўпрыгожвалі іх беларусы і самі паспрабавалі сябе ў ролі народных майстроў.
Рушнікі атрымаліся як сапраўдныя! 

Дзеці прымалі ўдзел у гульнях-драматызацыях па матывах знаёмых беларускіх народных казак, гулялі ў беларускія рухомыя гульні, якія адлюстроўваюць нацыянальныя абрады, святы: "Лянок", "Гарлачык", "Блін гарыць" і інш.