Архив новостей © Детский сад №2 г.Каменец
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная
  • Архив новостей

18.05.2022

Узнагарода ад “Белай Русі”

13 мая ў актавай зале райвыканкама адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, на якой прысутнічалі 58 дэлегатаў, што прадстаўлялі 59 пярвічак.

З дакладам выступіў старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” П.П. Заграй. Дэлегаты канферэнцыі заслухалі дакладчыкаў і зацвердзілі работу раённай арганізацыі за справаздачны перыяд. Быў абраны новы склад Савета, Прэзідыума і кантрольна-рэвізійнай камісіі раённай арганізацыі. Таксама абраны дэлегаты на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю.

Пры канцы мерапрыемства Павел Заграй уручыў членскія білеты і падарункі з лагатыпам “Белай Русі” новым членам. Падзячнымі пісьмамі і падарункамі былі ўзнагароджаны актывісты, сярод якіх пярвічка “Белай Русі” дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №2 г. Каменца".

http://www.kamenec.by/belaya-rus-podvela-itogi