Архив новостей © Детский сад №2 г.Каменец
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная
  • Архив новостей

04.05.2022

Да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы

Купала і Колас, вы нас гадавалі!
Вы звалі на волю
3 цямноты, з прымусу,
Каб горда насілі імя беларуса;
Каб ганьбай ніколі спіны не згіналі,
Каб цвёрда за праўду з братамі стаялі,
Каб сонца над нашай Радзімаю ззяла,
I Колас нас клікаў, і клікаў Купала.
Нам сілу сваю аддавалі гадамі,

Часамі скарынкі не маючы самі,
Хадзілі, будзілі ад хаты да хаты...
Не раз пагражалі вам чорныя краты,
Ды песня ў дарозе нідзе не прыстала,
Дык дзякуй Вам, Колас,
Дык дзякуй, Купала!..

Пятрусь БРОЎКА

Імёны Янкі Купалы і Якуба Коласа вядомы кожнаму беларусу. Без іх нельга ўявіць нашу літаратуру і культуру. Гэтыя пісьменнікі пранеслі праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддалі народу свой талент, душу і сэрца.

4 мая ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў конкурс чытальнікаў сярод старэйшых дашкольнікаў. Вершы беларускіх класікаў Я.Коласа і Я.Купалы чыталі У. Петручык (Я.Колас “На лузе”), М.Барута (Я.Купала “Лістапад”), С.Атрошчанка (Я.Колас “Каток”), Д.Рыжкоўскі (Я.Колас “Песня аб вясне”), А.Федарэнка (Я.Купала “З буйных ліп і бяроз…”), З.Саўчук (Я.Колас “Храбры певень”), Д.Пшэднік (Я.Колас “Сонца грэе, прыпякае…”).

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі падарункі і сфатаграфаваліся на памяць.