г.Каменец, ул. 40 лет БССР, 14а +3751631 75-0-58 du2@rookam.by
8-е Сакавіка – дзень урачысты, дзень свята і прыгажосці на ўсёй Зямлі. Ён дорыць жанчынам свае ўсмешкі і кветкі.
З 5 па 7 сакавіка ў нашай дашкольнай установе прайшлі ранішнікі, прысвечаныя святу 8-е Сакавіка. У зале гучалі вершы і песні для мілых мам і бабуль. Рабяты стараліся парадаваць дарагіх жанчын танцавальнымі і музычнымі нумарамі, жартоўнымі сцэнкамі. У канцы свята дзеці ўручылі падарункі, выкананыя сваімі рукамі.