Зіма перадала эстафету вясне, але надвор’е яшчэ не таропіцца радаваць вясновым цяплом, магчыма таму, што зіму неабходна належным чынам правесці – святкаваць Масленіцу. У гэтым годзе яна пачынаецца незвычайна – у Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка, а заканчваецца 14 сакавіка.
Адразу за святам матуль у нашай дашкольнай установе адбылося свята Масленіца, якое падрыхтавалі музычны кіраўнік Пазднякова З.Н. з выхванцамі старэйшай групы (выхавальнік Канановіч Т.Б.).
Свята прайшло весела: дзеці спявалі беларускія народныя песні, гулялі ў народныя гульні, вадзілі карагоды вакол пудзіла Масленіцы, скакалі праз “вогнішча”, танцавалі “Крыжачок”. Гаспадыня (выхавальнік Карпіевич І.М.) пачаставала ўсіх гасцей блінамі. На працягу ўсяго свята гучала прыгожая беларуская мова.
Лічылася чым весялей свята, тым хутчэй вясна прыйдзе! Бывай, Зіма! Прывітанне, Вясна!


