Архив новостей © Детский сад №2 г.Каменец
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная
  • Архив новостей

11.01.2018

КАЛЯДКІ ў дзіцячым садку!

У нашай дашкольнай установе стала ўжо добрай традыцыяй сустракаць КАЛЯДКІ.

Свята чакаюць іх ўсе: і дарослыя, і дзеці. Лічылася, як сустрэнеш Каляды, такі і ўвесь год будзе. Таму і рыхтавалі багатую вячэру, якая называлася шчодрая куцця.

Ўвечары 11-га студня супрацоўнікі нашай дашкольнай установы  і дашкаляты пераўтварыліся, хто ў Мядзведзя з павадыром, хто ў Казу, хто ў Цыгана з Цыганкаю, хто ў Чорта, хто ў калядоушчыкаў. І вось такая вясёлая кампанія завітала ў госці ў “хату”да Гаспадара з Гаспадыняю.

Калядоўшчыкі спявалі песні- шчадроўкі: “Добры вечар, шчодры вечар”, Калядкі”, “Добры дзень, паненачка”,вадзілі з сабою Мядзведзя, каб у сям’і ўсе былі здаровыя і багатыя. Сярод калядоўшчыкаў быў і Зорканоша, які нес Зорку – сімвал дабра і свята.

Адным з сімвалаў свята з’яўляецца Каза. На Каляды вадзілі Казу, каб у полі быў добры ўраджай.

Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць.
Дзе каза не бывае, там жыта вылягае.
Дзе каза ражком, там жыта – стажком.

Цыган з цыганкаю прывялі з сабой Мядзведзя вучонага, які паказваў розныя штукі: як гаспадыня “цеста месіць”, як дзяучаты “у люстэрка глядзяцца”, як гаспадар “працуе”, як хлопчыкі “граюць на гармоніку”.

А хіба ж можна ўсядзець на месцы, калі гучыць заліхвацкая “Цыганачка”! На свяце весела было  ўсім: спявалі, вадзілі карагоды, танцавалі, гулялі ў гульні.

На прыканцы свята Гаспадыня пачаставала ўсіх прысмакамі.

Так праз народныя святы мы знаёмім дзяцей  з абрадамі і песнямі нашых продкаў, выхоўваем любоў да роднай зямлі, да спадчыны.