“Родная мова – гэта першая крыніца,
праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет”
Я.Колас
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце пад эгідай ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Яго мэтай з’яўляецца захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Дзень роднай мовы – асаблівае свята. Напярэдадні Дня роднай мовы, 19 лютага, у нашай дашкольнай установе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. З вялікім натхненнем і адказнасцю рыхтаваліся выхаванцы і выхавальнікі дашкольнай адукацыі.
Для нашай установы стала традыцыйнай акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Праграма дня была вельмі насычанай: у кніжных кутках былі арганізаваны выставы твораў беларускіх пісьменнікаў, выхаванцы чыталі вершы беларускіх паэтаў, адгадвалі загадкі, выконвалі песні на словы беларускіх аўтараў, танцавалі “Крыжачок”, гулялі ў народныя гульні. Дзеці з захапленнем удзейнічалі ў віктарыне “Знаўцы беларускіх народных казак”, малявалі да іх ілюстрацыі. Завяршыліся мерапрыемствы паказам беларускіх народных казак “Рукавічка”(рознаўзроставая група, выхавацель Малецкая І.І.) і “Зайкава хатка”(старэйшая група, выхавацель Канановіч Т.Б.).
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Крэмез Ж.М. правяла семінар-практыкум для педагогаў на тэму "Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы з дапамогай мастацка-маўленчай дзейнасці".











