Архив новостей © Детский сад №2 г.Каменец
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная
  • Архив новостей

25.02.2019

Праект “Мой горад Камянец”

У нашай установе дашкольнай адукацыі педагогі паспяхова выкарыстоўваюць у рабоце метад праектаў – наібольш эфектыўны метад азнаямлення выхаванцаў з гісторыяй і культурай роднага краю.

У рамках рэалізацыі  інавацыйнага праекта “Мой  горад Камянец” выхавацелем дашкольнай установы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы Хоміч А.Ф. праводзілася работа па фарміраваннi асноў нацыянальнай самасвядомасці ў выхаванцаў. Былі арганізаваны экскурсіі па гораду, на прадпрыемствы, да гістарычных помнікаў, у музей Белая вежа і ў раённую дзіцячую бібліятэку на выставу карцін нашага знакамітага земляка Дарашэвіча Ф.I. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і асаблівасцямі нацыянальнага касцюма Камянецкага раёна, змаглі ўбачыць “сялянскую хату” з прыладамі працы і хатнім убранствам.

Бацькі нашых выхаванцаў таксама з захапленням уключыліся ў пашукова-пазнавальную дзейнасць па зборы інфармацыі аб сваім горадзе і краі.

Дзякуючы гэтаму праекту, нашы выхаванцы больш дасканала пазнаёміліся з прадметамі старадаўняга побыту, традыцыямі продкаў, з нацыянальным  адзеннем, з беларускім ручніком і яго ўзорамі. На занятках дзеці спявалі калыханкі, гулялі ў народныя рухомыя гульні, завучвалі забаўлянкі. Ва ўстанове з’явіліся дыдактычныя гульні “Падарожжа ў мінулае”, “Народныя стравы і адзенне беларусаў Камянеччыны”, фотаальбомы “Камянец – раней і цяпер”, “Народныя касцюмы Камянеччыны”, якія актыўна выкарыстоўваюцца падчас заняткаў і ў іншых відах дзейнасці.