Архив новостей © Детский сад №2 г.Каменец
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная
  • Архив новостей

12.01.2021

А ў нас КАЛЯДАЧКІ!

У нашай дашкольнай установе стала ўжо добрай традыцыяй сустракаць КАЛЯДКІ. Праз народныя святы мы знаёмім дзяцей з народнымі традыцыямі і абрадамі нашых продкаў, выхоўваем любоў да спадчыны.

12-га студзеня супрацоўнікі нашай дашкольнай установы і дашкаляты пераўтварыліся, хто ў Мядзведзя з павадыром, хто ў Казу, хто ў Цыганку, хто ў калядоўшчыкаў. Гэта вясёлая кампанія завітала ў госці ў “хату”да Гаспадара з Гаспадыняю.

Калядоўшчыкі спявалі песні - шчадроўкі. Сярод калядоўшчыкаў быў і Зорканоша, які нес Зорку – сімвал дабра і свята.

Павадыр прывеў з сабой Мядзведзя вучонага, які паказваў розныя штукі, і гарэзлівую Казу. На Каляды вадзілі Казу, каб у полі быў добры ўраджай.

КАЛЯДА па двары ходзіць,
За сабою казу водзіць
Каза туп-туп-туп,
У дзверы стук-стук-стук.

Услед за Павадыром у госці завітала прыгажуня Цыганка. Яна, як вядома, танцавала “цыганачку” і “наваражыла” дабрабыту і шчасця Гаспадару з Гаспадыняй і ўсім жадаючым.

На свяце было весела: спявалі, танцавалі, гулялі ў народныя гульні.

На прыканцы свята Гаспадыня пачаставала ўсіх прысмакамі.

Да нас у госці на Калядкі завіталі настаяцель Сімеонаўскай царквы г. Камянца пратаірэй Сергій Буркоўскі і айцец Валерый, каб павіншаваць усіх са святам Божага Нараджэння.

Пасля віншавання са святам, госці ўручылі выхаванцам нашай дашкольнай установы салодкія падарункі.