Архив новостей © Детский сад №2 г.Каменец
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная
  • Архив новостей

04.03.2020

Раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне загадчыкаў устаноў дашкольнай адукацыі

“Родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет”

Я.Колас

4 сакавіка ў нашай дашкольнай установе прайшло метадычнае аб’яднанне загадчыкаў устаноў дашкольнай адукацыі Камянецкага раёна на тэму: ”Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове адукацыі з рускай мовай навучання”.

Перад удзельнікамі метадычнага аб’яднання з прэзентацыяй: “Стварэнне ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 2 г. Камянца” выступіла намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Крэмез Ж.М. Яна пазнаёміла прысутных з нашым вопытам работы па далучэнні выхаванцаў да культуры і традыцый беларускага народа, фарміраванні ў іх асноў нацыянальнай самасвядомасці. У сваім выступленні Крэмез Ж.М. падкрэсліла, што ў нашай установе дашкольнай адукацыі для гэтага створаны адпаведныя ўмовы: у кожнай групе абсталяваны куткі нацыянальнай сімволікі і цэнтры для азнаямлення з беларускай культурай у адпаведнасці з узростам дзяцей, педагогі паспяхова выкарыстоўваюць у рабоце метад праектаў – наібольш эфектыўны метад азнаямлення выхаванцаў з гісторыяй і культурай роднага краю. Кожная пятніца з’яўляецца беларускамоўным днём і пачынаецца “хвілінкамі роднай мовы”. Інтэрнэт-сайт нашай дашкольнай установы вядзецца як на рускай, так і на беларускай мовах.

Далей быў прапанаваны прагляд фальклорнага свята “Гуканне вясны”, па завяршэнню якога Гаспадыня і Вясна-прыгажуня ўручылі гасцям жавароначкаў і лялек-вяснянак.

Пасля наведання ўдзельнікамі метадычнага аб’яднання “Беларускай хаткі”, адбылося абмеркаванне вынікаў мерапрыемства за ”круглым” сталом.

Каб любіць Беларусь сваю мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумела цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць!

Мерапрыемства атрымала высокую адзнаку ад удзельнікаў раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання.