Архив новостей © Детский сад №2 г.Каменец
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная
  • Архив новостей

27.03.2019

Дзень пажарнай бяспекі

27 сакавіка, падчас вясновых канікул на сустрэчу з дашкалятамі прыйшоў супрацоўнік  МНС  Казарэз І.М., які  пазнаёміў дзяцей з работай пажарных – людзей адважных. Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – у нас заўсёды чаканыя госці.

Каб інфармацыя і веды аб бяспечных паводзінах сталі запамінальнымі і зразумелымі дзецям, педагогі дашкольнай установы разам з супрацоўнікам МНС Казарэзам І.М арганізавалі вясёлае фізкультурнае свята “Юныя ратавальнікі-пажарныя” з гульнямі і эстафетамі.

На свяце брыгада нашых юных ратавальнікаў прайшла трэніровачныя вучэнні і хутка выехала на адно незвычайнае надззвычайнае здарэнне.  Дашкаляты спаборнічалі паміж сабой  у спрытнасці і шпаркасці, прайшоўшы эстафеты: “Перадай вогнетушыцель”, “Выратаванне звяркоў” і інш.  Карыснасць і шкоднасць агню нашы выхаванцы вызначалі, гуляючы ў рухомыя гульні, правілы бяспекі замацоўвалі падчас дыдактычнай гульні. Дзеці адказвалі на пытанні супрацоўніка МНС Казарэза І.М: “Хто такія ратавальнікі?”, “Чаму нельга гуляць з запалкамі?”, “Які нумар ратавальнай службы?” правільна і хутка, а потым дэманстравалі сваё ўменне набіраць патрэбны нумар на тэлефоне.

Дашкольнікі атрымалі карысныя веды і станоўчыя эмоцыі.