Архив новостей © Детский сад №2 г.Каменец
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная
  • Архив новостей

14.10.2016

Да Дня Маці

 

Мая мама добрая такая,
Мая мама проста залатая!
А ўжо так мяне матулька любіць!
Кожны раз і песціць, і галубіць 

- такія словы можа сказаць кожнае дзіця аб сваёй маме, бо мама - самы дарагі чалавек на зямлі. Немагчыма выказаць словамі падзяку за бяссонныя ночы, праведзеныя ля калыскі, за клопат, дабрыню і ласку.

З 10 па 14 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад № 2 г. Камянца" праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці.

Нашу ўстанову дашкольнай адукацыі наведвае 28 дзяцей з 23 шматдзетных сем'яў. Гэта самая вялікая колькасць за апошнія 10 гадоў.

Стала добрай традыцыяй віншаваць любімых матуль не толькі на 8-е Сакавіка, але і на Дзень маці. Дзецi старэйшых і сярэдніх груп нашай установы дашкольнай адукацыі падрыхтавалі святочны канцэрт для любімых матуль (музычны кіраўнік Няхай I.А.).

У чатырох групах: старэйшай (выхавальнік Казлоўская С.I.), сярэдняй (выхавальнік Канановіч Т.Б.), 2-й малодшай (выхавальнік Свірыдзюк С.С.) і спецыяльнай для дзяцей з ТНР (выхавальнікі Хоміч Е. Ф., Шлетгауэр I.В.) арганізавалі выставу вырабаў "для мілай матулі", выкананых дашкалятамі сумесна з мамамі. Усе работы вельмі цікавыя, кожная з іх прасякнута любоўю да мамы.

Ва ўсіх узроставых групах рабяты вырабілі падарункі і сувеніры для сваіх мам.

У нашай установе дашкольнай адукацыі працуюць амаль усе жанчыны: у пецярых з іх па трое дзяцей і ў пятнаццаці - па двое. Нягледзячы на тое, што ў нашых супрацоўнікаў вялікія сем'і, любові, пяшчоты і цярпення ў іх хапае не толькі на сваіх дзяцей, але і на ўсіх сваіх выхаванцаў.

Са святам вас, мілыя Мамы!