З 21-га по 25-га лютага прайшоў беларускамоўны тыдзень у нашай установе дашкольнай адукацыі з мэтай фарміравання ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю, развіцця зносін на беларускай мове, выхавання патрыятычных пачуццяў ў дашкольнікаў і павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці выхавальнікаў дашкольнай адукацыі.
Ён праходзіў ў розных напрамках дзейнасці: гульнявой, працоўнай, зносінах, пазнавальна-практычнай, прагулка, назіранні, гульнях-занятках.