Архіў навін © Дзіцячы сад №2 г.Камянец
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная
  • Архіў навін

Наши странички в соцсетях!
Добавляйтесь в группы и узнавайте наши новости первыми!

       

Наши видео в одном плейлисте  
  
24.02.22

Прывітанне, Масленіца!

24 лютага ў нашай дашкольнай установе адбылося свята Масленіца, якое падрыхтавалі музычны кіраўнік Пазднякова З.Н. з выхванцамі сярэдняй групы (выхавацель Багдановіч А.Г.).

Зіма перадала эстафету вясне, але надвор’е ящэ не таропіцца радаваць вясновым цяплом, магчыма таму, што зіму неабходна належным чынам праводзіць – святкаваць Масленіцу.

Масленіца – гэта не толькі частаванне блінамі ды карагоды, але і вясёлыя гульні.

Свята прайшло весела: дзеці спявалі беларускія народныя песні, гулялі ў народныя гульні, вадзілі карагоды вакол пудзіла Масленіцы, скакалі праз “вогнішча”, танцавалі “Бульбу”. Гаспадыня пачаставала ўсіх гасцей блінамі. На працягу ўсяго свята гучала прыгожая беларуская мова. Лічылася, чым весялей свята, тым хутчэй вясна прыйдзе!

Бывай, Зіма! Прывітанне, Вясна!