Архіў навін © Дзіцячы сад №2 г.Камянец
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная
  • Архіў навін

Наши странички в соцсетях!
Добавляйтесь в группы и узнавайте наши новости первыми!

       

Наши видео в одном плейлисте  
  
21.02.22

Дзень роднай мовы

“Родная мова – гэта першая крыніца,
праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет”

Я.Колас

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце пад эгідай ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Яго мэтай з’яўляецца захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы – асаблівае свята. 21 лютага, у нашай дашкольнай установе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце.

Праграма дня была вельмі насычанай: у кніжных кутках былі арганізаваны выставы твораў беларускіх пісьменнікаў, выхаванцы чыталі вершы беларускіх паэтаў, адгадвалі загадкі, выконвалі песні на словы беларускіх аўтараў, танцавалі “Бульбу”, гулялі ў народныя гульні. Дзеці з захапленнем удзейнічалі ў віктарыне “Знаўцы беларускіх народных казак”, малявалі да іх ілюстрацыі.