Архіў навін © Дзіцячы сад №2 г.Камянец
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная
  • Архіў навін

Наши странички в соцсетях!
Добавляйтесь в группы и узнавайте наши новости первыми!

       

Наши видео в одном плейлисте  
  
11.01.22

КАЛЯДАЧКІ ў дашкольнай установе!

У нашай дашкольнай установе стала  добрай традыцыяй сустракаць КАЛЯДКІ. Праз народныя святы мы знаёмім дзяцей  з народнымі традыцыямі і  абрадамі нашых продкаў, выхоўваем любоў  да спадчыны.

11-га студзеня супрацоўнікі нашай дашкольнай установы  і дашкаляты пераўтварыліся, хто ў Мядзведзя, хто ў Казу, хто ў Цыганку, хто ў калядоўшчыкаў.  Гэта вясёлая кампанія завітала ў госці ў “хату” да Гаспадара (Багдановіч А.Р.) з Гаспадыняю (Хоміч А.Ф.).

Калядоўшчыкі спявалі песні-шчадроўкі. Сярод калядоўшчыкаў быў і Зорканоша, які нёс Зорку – сімвал дабра і свята. На Каляды вадзілі Казу, каб у полі быў добры ўраджай.

КАЛЯДА па двары ходзіць,
За сабою казу водзіць
Каза туп-туп-туп,
У дзверы стук-стук-стук. 

Мядзведзь вучоны паказваў гасцям розныя штукі,  гарэзлівая Каза гуляла з дзецьмі ў цікавыя гульні.

На свяце было весела: спявалі,  танцавалі, гулялі ў народныя гульні.

На прыканцы свята Гаспадыня пачаставала ўсіх прысмакамі.

Да нас у госці на Калядкі завіталі настаяцель Сімеонаўскай  царквы  г. Камянца пратаірэй Сергій Буркоўскі і айцец Валерый, каб павіншаваць усіх са святам Божага Нараджэння.

Пасля віншавання са святам, госці ўручылі выхаванцам нашай дашкольнай установы салодкія падарункі.