Архіў навін © Дзіцячы сад №2 г.Камянец
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная
  • Архіў навін

Наши странички в соцсетях!
Добавляйтесь в группы и узнавайте наши новости первыми!

       

Наши видео в одном плейлисте  
  
09.01.20

КАЛЯДА

КАЛЯДА па двары ходзіць,
За сабою казу водзіць
Каза туп-туп-туп,
У дзверы стук-стук-стук,
Сустракайце калядзіцу –
Будзем весяліцца

У нашай дашкольнай установе стала ўжо добрай традыцыяй сустракаць КАЛЯДКІ. Праз народныя святы мы знаёмім дзяцей  з абрадамі нашых продкаў, выхоўваем любоў да роднай зямлі, да спадчыны.

Увечары 9-га студзеня супрацоўнікі нашай дашкольнай установы і дашкаляты пераўтварыліся, хто ў Мядзведзя з павадыром, хто ў Казу, хто ў Цыганку, хто ў калядоушчыкаў. І такая вясёлая кампанія завітала ў госці ў “хату” да Гаспадара з Гаспадыняю.

Калядоўшчыкі спявалі песні-шчадроўкі. Сярод калядоўшчыкаў быў і Зорканоша, які нёс Зорку – сімвал дабра і свята.

Павадыр прывёў з сабой Мядзведзя вучонага, які паказваў розныя штукі, і гарэзлівую Казу. На Каляды вадзілі Казу, каб у полі быў добры ўраджай.

Услед за Павадыром у госці завітала прыгажуня Цыганка. Яна, як вядома, танцавала “цыганачку” і “наваражыла” дабрабыту і шчасця Гаспадару з Гаспадыняй і ўсім жадаючым.  

На свяце было весела: спявалі, вадзілі карагоды, танцавалі, гулялі ў гульні.

І, як кажуць нашы людзі,
Хай вам даспадобы будуць
Жарты, песні, смех!
Бо без песні, хоць ты трэсні,
Без гармоніка й дуды
Ходзяць ногі не туды!

 На прыканцы свята Гаспадыня пачаставала ўсіх прысмакамі.