Упершыню ў Брэсце адбыўся абласны фестываль педагагічных ідэй “Размаўляем па-беларуску”. Ініцыятарам выступіла Галоўнае упраўленне па адукацыі аблвыканкама, абласны інстытут развіцця адукацыі з мэтай распаўсюджання вопыта работы дашкольных устаноў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы.
Наша ўстанова дашкольнай адукацыі таксама прыняла ўдзел у фестывалі. Сертыфікаты ўдзельнікаў атрымалі намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Крэмез Ж.М. і выхавацель дашкольнай адукацыі спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення Хоміч А.Ф.
