Архіў навін © Дзіцячы сад №2 г.Камянец
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная
  • Архіў навін

Наши странички в соцсетях!
Добавляйтесь в группы и узнавайте наши новости первыми!

       

Наши видео в одном плейлисте  
  
15.03.19

Далучэнне выхаванцаў да культуры і традыцый беларускага народа

Педагагічным калектывам нашай установы дашкольнай адукацыі праводзіцца мэтанакіраваная работа па далучэнні выхаванцаў да культуры і традыцый беларускага народа, фарміраванні ў іх асноў нацыянальнай самасвядомасці. Для гэтага створаны адпаведныя ўмовы: у кожнай групе абсталяваны куткі нацыянальнай сімволікі і цэнтры для азнаямлення з беларускай культурай у адпаведнасці з узростам дзяцей. У старэйшай групе гэта работа праводзіцца з выкарыстаннем інтэрнет-рэсурсаў. Знаёмства з бытам і культурай беларускага народа праходзіць як на беларускай, так і на рускай мовах. Кожная пятніца з’яўляецца беларускамоўным днём, і пачынаецца ён “Хвілінкамі роднай мовы”.