У нашай дашкольнай установе стала ўжо добрай традыцыяй сустракаць КАЛЯДКІ. Праз народныя святы мы знаёмім дзяцей з абрадамі нашых продкаў, выхоўваем любоў да роднай зямлі, да спадчыны.
Ўвечары 4-га студня супрацоўнікі нашай дашкольнай установы і дашкаляты пераўтварыліся, хто ў Мядзведзя з павадыром, хто ў Казу, хто ў Цыгана з Цыганкаю, хто ў Чорта з Ведзьмаю, хто ў калядоушчыкаў. І вось такая вясёлая кампанія завітала ў госці ў “хату”да Гаспадара з Гаспадыняю.
Адным з сімвалаў свята з’яўляецца Каза. На Каляды вадзілі Казу, каб у полі быў добры ўраджай.
Калядоўшчыкі спявалі песні-шчадроўкі. Сярод калядоўшчыкаў быў і Зорканоша, які нес Зорку – сімвал дабра і свята.
Цыган з цыганкаю прывялі з сабой Мядзведзя вучонага, які паказваў розныя штукі: як гаспадыня “цеста месіць”, як дзяучаты “у люстэрка глядзяцца”, як гаспадар “працуе”, як хлопчыкі “граюць на гармоніку”.
На свяце весела было ўсім: спявалі, вадзілі карагоды, танцавалі, гулялі ў гульні.
На прыканцы свята Гаспадыня пачаставала ўсіх прысмакамі.











