Архіў навін © Дзіцячы сад №2 г.Камянец
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная
  • Архіў навін

21.03.16

Фарміраванне маральных якасцяў праз сямейныя традыцыі

Адзін з важных напрамкаў супрацоўніцтва ўстановы дашкольнай адукацыi з сем'ямі выхаванцаў - папярэджанне парушэнняў правоў дзіцяці ў сям'і. Праца, якая праводзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 2 г. Камянца»,  накіравана на комплекснае рашэнне мэтаў і задач па фарміраванню маральных якасцяў дзіцяці, павышэнню прававой культуры бацькоў. Для павышэння адказнасці сям'і і фарміравання ўсвядомленага стаўлення да выхавання дзяцей, бацькоў знаёмяць з сучаснымі сістэмамі выхавання. У рамках выканання гадавой задачы па ўзаемадзеянні ўстановы дашкольнай адукацыі з сем'ямі выхаванцаў па фарміраванні маральных якасцяў дзіцяці праз сямейныя традыцыі ў дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад №2 г. Камянца" прайшлі адкрытыя прагляды.

Выхавальнікі Канановіч Т.Б. (2-я малодшая група) і Малецкая I.I. (рознаўзроставая група) праз праекты «Мая сям'я» і «Традыцыі маёй сям'і» паказалі, якая важная роля ў выхаванні нашага юнага пакалення, фарміравання ў яго сістэмы маральных каштоўнасцяў і арыенціраў належыць сям'і, як сям'я выхоўвае ў дзяцей любоў і павагу да членаў сям'і, прышчапляе пачуццё прыхільнасці да сям'і, дома, Радзімы. Дзецi падзяліліся сваімі ўражаннямі аб сумесных сямейных паходах, працоўных дэсантах, сямейных святах і традыцыях у іх сем'ях. Бацькі нашых выхаванцаў прынялі актыўны ўдзел у выставе - конкурсе «Герб маёй сям'і», «Дрэва маёй сям'і», падрыхтавалі фотагазеты «Мы працуем», «На адпачынак усёй сям'ёй», «Нашы святы», «Нашы лепшыя кулінарныя рэцэпты».

Педагогі Хоміч А.Ф. (спецыяльная група для дзяцей з ТНР) і Свірыдзюк С.С. (2-я малодшая група) правялі бацькоўскія сходы ў форме «круглага стала» і «бацькоўскай гасцінай» з ужываннем мультымедыя. Бацькоўскі сход – найбольш ёмістая форма педагагічнай асветы бацькоў. Тут яны мелі магчымасць атрымаць неабходную інфармацыю, абмеркаваць найбольш важныя пытанні дзіцячага выхавання, падзяліцца ўласным вопытам.